Задачи и функции

МЭТА І ЗАДАЧЫ РАБОТЫ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “ПАСЕЦКАЯ  СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА СТАРАДАРОЖСКАГА РАЁНА”

НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

МЭТА: 

стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання і дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і ўдасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў у адукацыйнай асяроддзі, якая забяспечвае павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі .

ЗАДАЧЫ:

  1. Працягнуць работу па павышэнню якасці і выніковасці адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу зместу навучальных і факультатыўных заняткаў;
  2. Ствараць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз удасканаленне сістэмы выяўлення і падтрымкі высокаматываваных і адораных навучэнцаў;
  3. Удасканальваць выхаваўчую прастору школы праз падрыхтоўку вучняў да самастойнага жыцця і прафесійнага самавызначэння;
  4. Праводзіць работу па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей у выхаванцаў рознаўзроставай групы праз выкарыстанне тэхналогій візуалізацыі;
  5. Садзейнічаць удасканаленню ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі тэхналогіямі;
  6. Працягнуць работу па развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, прадметна-развіваючага асяроддзя, актывізацыя работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.