МЭТА І ЗАДАЧЫ РАБОТЫ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ПАСЕЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД – СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”
НА 2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
МЭТА:
забеспячэнне на ўсіх узроўнях даступнасці і якасці аказваемых адукацыйных паслуг у адпаведнасці з перспектыўнымі патрэбнасцямі соцыума, запытамі бацькоўскай грамадскасці .
ЗАДАЧЫ:
Стварыць умовы для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі праз прымяненне індывідуальнага падыходу ў навучанні і выхаванні;
Павысіць якасць адукацыйнага працэсу праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў;
Забяспечыць павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, іх бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі ў межах павышэння кваліфікацыі, распаўсюджвання эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў;
Выхоўваць маральна-ўстойлівую, творчую асобу вучня праз удасканальванне работы ўстановы адукацыі па фарміраванні ўстойлівых маральных якасцей вучняў, павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, якасную арганізацыю працоўнай, культурна-дасугавай, грамадска-карыснай і прафарыентацыйнай дзейнасці;
Стварыць умовы для фарміравання ў вучняў і выхаванцаў рознаўзроставай групы адказных адносін да свайго здароўя як уласнай і грамадскай каштоўнасці праз набыццё ведаў, развіццё здольнасцей і навыкаў здаровага ладу жыцця, зберажэнне і замацаванне здароўя.