Неделя энегросбережения

16.11.2024

В рамках проведения республиканской информационно- образовательной акции "Беларусь - энергоэффективная страна" в учреждении образования прошли мероприятия, направленные на эффективное использование энергоресурсов, альтернативные способы получения энергии в Республике Беларусь, возможные способы экономии энергии в повседневной жизни.

 

З 11 па 16 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Пасецкая сярэдняя школа Старадарожскага раёна” прайшоў тэматычны тыдзень, прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння.

Навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел у стварэнні буклетаў па энергазберажэнні, правялі хвілінкі беражлівасці з рабятамі пачатковай школы.  З мэтай выхавання беражлівых адносін і папулярызацыі рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, быў арганізаваны паказ відэаролікаў, а таксама была праведзена акцыя «Эканомім самі - эканомце з намі!». У працэсе правядзення акцыі навучэнцы гаварылі аб тым, што ў свеце пастаянна павялічваецца колькасць спажывання энергарэсурсаў. Для вырашэння гэтай праблемы, рабяты прапанавалі цікавыя і карысныя ідэі, дзякуючы якім можна знізіць энергаспажыванне не толькі ў школе, але і дома.

Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Энергазберажэнне вачыма дзяцей". У сваіх малюнках яны адлюстроўвалі тэму беражлівых адносін да электрычнасці, цяпла, эканомнага выкарыстання вады.

Вельмі важна данесці да кожнага навучэнца значнасць эканомных і беражлівых адносін да энергарэсурсаў.