Тыдзень фінансавай граматнасці - 2024
20.03.2024План правядзення Тыдня фінансавай граматнасці
18 сакавіка 2024 года для вучняў 1 класа быў арганізаваны прагляд мультфільмаў “Азбука фінансавай граматнасці”
У 8 класе, 18 сакавіка, адбылася пазнавальна-забаўляльная гульня "Эканамічны калейдаскоп". Рабяты атрымалі ўяўленне аб асноўных эканамічных паняццях, з якімі яны маюць справу ў паўсядзённым жыцці.
19 сакавіка 2024 года сярод вучняў 9 класа у рамках Тыдня фінансавай граматнасці была праведзена дзелавая гульня "Беражлівасць - аснова эфектыўнай эканомікі"
Пры правядзенні 19 сакавіка гадзіны зносін "Што такое грошы?" у навучэнцаў 4 класа фарміравалася цікавасць да вывучэння пытанняў фінансавай граматнасці
20 сакавіка 2024 года у рамках Тыдня фінансавай граматнасці ў 2, 3 класах прайшла дзелавая гульня "Грошы любяць беражлівых". Падчас гульні навучэнцы пазнаёміліся з асновамі фінансавай граматнасці, вучыліся быць ашчаднымі і эканомнымі.
20 сакавіка 2024 года ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці адбылася экскурсія ў гісторыю "Адкуль прыйшлі грошы". Сямікласнікі пазнаеміліся з гісторыяй з'яўлення папяровых і металічных грашовых знакаў у Беларусі, даведаліся, што грошы "гавораць" і "расказваюць" - і робяць гэта з дапамогай выразнай мовы знакаў.