Прыйшла Каляда, калядуючы!

13.01.2023

З мэтай захавання і знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай 13.01 вучні ўстановы адукацыі выступілі ў ролі калядоўшчыкаў. Яны завіталі да выхаванцаў дзіцячага сада і Караліны Ш. Калядоўшчыкі спявалі абрадавыя песні, расказвалі вершы, рассявалі зерне з пажаданнямі здароўя і дабрабыту, весела танцавалі і варажылі разам з дзецьмі.