Выніковая лінейка (ІІІ чвэрць)

25.03.2022

25 сакавіка прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная вынікам 3 вучэбнай чвэрці. Вучні былі азнаёмлены з вынікамі паспяховасці за чвэрць. Таксама навучэнцы былі  падрабязна праінструктаваныя па тэхніцы бяспекі паблізу вадаёмаў, правілах дарожнага руху і супрацьпажарнай бяспекі.

Напрыканцы лінейкі традыцыйна ўшаноўваліся рабяты, якія ўдзельнічалі ў рознага роду конкурсах і алімпіядах. Дырэктар Крыгер Н. С., якая праводзіла лінейку, пажадала дзецям добра адпачыць у вясновыя канікулы і з новымі сіламі працягнуць вучобу ў 4 чвэрці.