22 сакавіка 2022 года для навучэнцаў І — ХІ класаў прайшоў адзіны ўрок памяці '''Аб чым звоняць званы Хатыні?'', прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
22.03.2022З мэтай ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў год гістарычнай памяці 22 сакавіка 2022 года быў праведзены адзіны ўрок для вучняў I-XI класаў, прысвечаны Хатынскай трагедыі. Эпіграфам былі ўзяты словы
«Хто не памятае мінулага,
хто забывае мінулае –
асуджаны зноў перажыць яго.
Безліч разоў»
Уладзімер Караткевіч
Праз правядзенне адзінага ўрока ставілася мэта прывіцця падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.