Тыдзень маці
15.10.2021Традыцыйна ў ДУА "ВПК Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа"
стартаваў Тыдзень маці
Па традыцыі адзін з тыдняў у сярэдзіне кастрычніка прысвячаецца самым дарагім людзям – нашым мамам. Для іх у гэтыя дні-с сардэчныя віншаванні і ўшаноўванні, патрэбныя кансультацыі і актуальныя парады.
У бібліятэцы ўстановы аформлена выстава "Слова аб матулі". Дзеці яшчэ раз адкрылі для сябе літаратурныя творы, дзе праслаўляецца вобраз жанчыны-маці.
Творчая майстэрня "Віншуем мам любімых"
Конкурс малюнкаў «Самым любімым прысвячаецца»
Дзень маці адсветкавалі нашыя дашкольнікі вясёлымі песнямі, вершамі і пастаноўкамі. Не абышлося без падарункаў для любімых матуль
Са святам дарагая матуля!