Квэст-гульня “Турыстычныя забавы”. Гульня-конкурс “Скарбы роднай мовы”
10.02.202410 лютага вучні нашай школы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Турыстычныя забавы”. Удзельнікі прадэманстравалі свае ўменні, спрыт і кемлівасць у пераадольванні паласы перашкод.
Цікава і карысна прайшла гульня-конкурс “Скарбы роднай мовы”. Мэта якой выявіць і пашырыць веды вучняў па беларускай мове, а таксама садзейнічаць выхаванню ў дзяцей павагі да культурнай спадчыны беларускага народа. Паспяхова навучэнцы спраўляліся з рознымі заданнямі: "У свеце слоў", "Смачна есці", "Гарэзлівыя літаркі", "Кемлівыя філолагі", "Збяры афарызм".