Інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску", падарожжа “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”, экскурсія
03.02.20243 лютага 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Пасецкая сярэдняя школа” прайшла інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску”. Вучні змагаліся за званне лепшага знаўца беларускай мовы. Праца ў камандзе дала свой вынік, усе прыйшлі да высновы, што родную мову патрэбна любіць і шанаваць.
З вучнямі праведзена падарожжа “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”, дзеці ўспомнілі аб гістарычным мінулым Беларусі, яе славутых земляках, прыродзе.
Праведзена экскурсія “Родны край” у рамках месяца адукацыйнага турызму.