21 лютага - дзень роднай мовы

21.02.2024

Паважаныя калегі, вучні, бацькі!

        Віншуем усіх вас з Міжнародным днём мовы!

        Менавіта сёння, 21 лютага, усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх жывая спадчына.

                        Мова родная, беларуская

                        Ты – мая назаўсёды любоў.

        Родная мова… Непаўторная, мілагучная і пявучая. У народа няма большага багацця, чым яго мова. Без мовы не можа існаваць і развівацца грамадства.

        Сёння ў свеце шмат прыгожых моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, блізкімі, сябрамі.

        Мы – беларусы. Родная мова наша – беларуская! Размаўляйце па-беларуску. Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім “”Добры дзень!, “Вітаю”, “Дзякуй”, “Калі ласка”…

        “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!” – казаў Францішак Багушэвіч.

        Сапраўды, не пакідайце яе і вы! Беражыце наша нацыянальнае хараство, багацце, беражыце душу нашай нацыі!

План мерапрыемстваў

у рамках Міжнароднага дня роднай мовы

Пасецкай сярэдняй школы Старадарожскага раёна

№ п/п

Назва мерапрыемства

Час і месца правядзення

Адказныя

1.   

Селектар абвяшчае «Увага! Дзень роднай мовы» (азнаямленне вучняў і настаўнікаў з планам Міжнароднага дня роднай мовы)

21.02.2024

Сірата Н. П.

2.   

Дыктоўкі, прысвечаныя Дню роднай мовы, «Родная мова стала блізкай мне змалку», «Квітней і незалежнай будзь, Радзіма родная мая!»

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

3.    

 «Чытаем вершы і прозу на роднай мове»

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

4.   

Акцыя “Гаворым па-беларуску”

На працягу дня,

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

5.   

Акцыя «Навучы сябра гаварыць па-беларуску» (3-10 класы)

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

6.   

Школьная ярмарка “Беларускія прысмакі і вырабы”

21.02.2024

Сірата Н. П.

7.   

Падвядзенне вынікаў Дня роднай мовы.

21.02.2024

Сірата Н. П.

 

Цікавым і запамінальным быў Дзень беларускай мовы ў нашай установе адукацыі. У школьнай ярмарцы прынялі актыўны ўдзел вучні 5-10 класаў. Фае школы на дзень ператварылася ў сапраўдную кірмашовую плошчу. Наведвальнікаў вабілі святочная музыка і рэзкія водары смачных гасцінцаў. З пустымі рукамі не пайшоў ніхто. Для ўдзельнікаў былі арганізаваны цікавыя конкурсы і спаборніцтвы.