21 лютага - дзень роднай мовы

18.02.2023

Паважаныя калегі, вучні, бацькі!

        Віншуем усіх вас з Міжнародным днём мовы!

        Менавіта сёння, 21 лютага, усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх жывая спадчына.

                        Мова родная, беларуская

                        Ты – мая назаўсёды любоў.

        Родная мова… Непаўторная, мілагучная і пявучая. У народа няма большага багацця, чым яго мова. Без мовы не можа існаваць і развівацца грамадства.

        Сёння ў свеце шмат прыгожых моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, блізкімі, сябрамі.

        Мы – беларусы. Родная мова наша – беларуская! Размаўляйце па-беларуску. Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім “”Добры дзень!, “Вітаю”, “Дзякуй”, “Калі ласка”…

        “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!” – казаў Францішак Багушэвіч.

        Сапраўды, не пакідайце яе і вы! Беражыце наша нацыянальнае хараство, багацце, беражыце душу нашай нацыі!

План мерапрыемстваў

у рамках Міжнароднага дня роднай мовы

Пасецкай сярэдняй школы Старадарожскага раёна

№ п/п

Назва мерапрыемства

Час і месца правядзення

Адказныя

1.   

Селектар абвяшчае «Увага! Дзень роднай мовы» (азнаямленне вучняў і настаўнікаў з планам Міжнароднага дня роднай мовы)

21.02.2023

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

2.   

Класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы (1-11класы)

21.02.2023

Класныя кіраўнікі 1-11 класаў

3.    

Дыктоўкі, прысвечаныя Дню роднай мовы, «Родная мова стала блізкай мне змалку», «Квітней і незалежнай будзь, Радзіма родная мая!»

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

4.   

 «Чытаем вершы і прозу на роднай мове»

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

5.   

Акцыя “Гаворым па-беларуску”

На працягу дня,

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

6.   

Інфармацыйна-пазнавальная гульня “Беларускія залацінкі-хітрынкі (1-4 класы)

На працягу дня,

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

7.   

Акцыя «Навучы сябра гаварыць па-беларуску» (1-11 класы)

На працягу дня

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

8.   

Падвядзенне вынікаў Дня роднай мовы.

21.02.2023

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

9.    

Турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”

21.02.2023

Сірата Н. П.

10.                      

Інтэлектуальная гульня “Сцяжынкамі роднай мовы”

21.02.2023

Крыгер Н. С.

 

Цікавым і запамінальным быў Дзень беларускай мовы ў нашай установе адукацыі. У турніры знаўцаў беларускай мовы ўдзельнічалі навучэнцы 6 - 11 класаў. Вучні пашырылі веды пра свой родны край, беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі.