Вячоркі "Не патрэбен скарб, калі ў доме лад"

22.10.2022

22 кастрычніка ў рамках Тыдня любові да бацькоў вельмі цікава прайшлі вячоркі "Не патрэбен скарб, калі ў доме лад". Дзеці разам з матулямі і бабулямі спявалі беларускія песні, вучыліся вышываць, вязаць шыдэлкам і пруткамі. Пад час мерапрыемства ўдзельнікі дакрануліся да культуры беларускага народа і сямейнага побыту мінулых гадоў. Фіналам мерапрыемства было частаванне гасцей прысмакамі і гарбатай, абмен паміж гасцямі радаснымі эмоцыямі і настроем ад мерапрыемства.