2 красавіка - Дзень яднання Беларусі і Расіі

02.04.2022

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі».

У сувязі з гэтым 2 красавіка 2022 года ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

У бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава літаратуры і перыядычнага друку “2 красавіка – Дзень яднання Беларусі і Расіі”. Вучні 1-6 класаў з вялікім задавальненнем выпусцілі плакат “Разам – мы сіла”. Выхаванцы аздараўленчага лагера “Нашчадкі” з цікавасцю прынялі ўдзел у вусным часопісе “Беларусь і Расія – краіны сяброўства і згоды”. У рамках гэтага мерапрыемства дзеці замацавалі веды аб дзяржаўным ладзе дружалюбных краін, адрозненнях і падабенстваў ў іх гісторыі, сімвалах. Таксама сярод вучняў 1-4 класаў быў праведзены конкурс малюнкаў “Дзве сястры Беларусь і Расія”.