Урок мужнасці, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

08.02.2022

8 лютага 2022 года для вучняў 7 класа прайшоў урок мужнасці "Памяці юных герояў будзем вартыя", прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. У рамках мерапрыемства навучэнцы яшчэ раз узгадалі юнакоў і дзяўчат усіх краін свету, якія змагаліся і паміралі за свабоду.

Няхай назаўжды ў нашай памяці застануцца слаўныя баявыя справы юных герояў.

Тых, хто мужна ваяваў з лютым ворагам на палях франтавых бітваў,

у партызанскіх атрадах і ва ўмовах падполля.

Тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы

і каму мы, сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём.

Дык давайце ж будзем шанаваць і берагчы гэты мір!