19 лютага 2022 года для вучняў 5-9 класаў Манько Н. М. правяла гульню-падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь". Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра ўнікальнасць беларускай зямлі, пра традыцыі нашага народа, пра непаўторны вобраз нашай Радзімы



У гэты ж дзень навучэнцы 7-11 класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Ляўшэняй М. У. наведалі музеі "Языльскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Палаўчэні Г. А." і "Горкаўскай сярэдняй школы"



8 лютага 2022 года для вучняў 7 класа прайшоў урок мужнасці "Памяці юных герояў будзем вартыя", прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. У рамках мерапрыемства навучэнцы яшчэ раз узгадалі юнакоў і дзяўчат усіх краін свету, якія змагаліся і паміралі за свабоду.
Няхай назаўжды ў нашай памяці застануцца слаўныя баявыя справы юных герояў.
Тых, хто мужна ваяваў з лютым ворагам на палях франтавых бітваў,
у партызанскіх атрадах і ва ўмовах падполля.
Тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы
і каму мы, сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём.
Дык давайце ж будзем шанаваць і берагчы гэты мір!


свернуть